Раптоўна памёр высокапастаўлены мінскі сілавік
9- 31.07.2026, 11:02
- 3,420
Яму было 48 гадоў.
Памёр Аляксандр Буцько, які займаў пасаду першага намесніка начальніка Партызанскага РАУС сталіцы і ўзначальваў міліцыю грамадскай бяспекі. Палкоўніку было 48 гадоў.
У МУС выказалі спачуванні родным памерлага.
Буцько пачынаў як кіраўнік гарадскога аддзела міліцыі №1 Заводскага раёна ў Шабанах у сярэдзіне 2010-х гадоў, адкуль пазней перайшоў на вышэйшую пасаду.