30 лiпеня 2026, Чацвер, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала новы транш на €90 мільярдаў ад ЕС

Украіна атрымала новы транш на €90 мільярдаў ад ЕС

У 2026 годзе для Кіева прадугледжана 45 млрд еўра.

Еўрапейская камісія пералічыла Украіне 3,47 млрд еўра ў межах праграмы Ukraine Support Loan — часткі двухгадовай праграмы фінансавання Украіны з боку ЕС на агульную суму да 90 млрд еўра. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Украіны Сяргей Карэцкі у сваім Telegram-канале.

«Атрымалі чарговы транш у памеры 3,47 млрд еўра ад ЕС у межах праграмы Ukraine Support Loan. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на ўмацаванне абароны і фінансаванне першачарговых патрэбаў», — адзначыў прэм’ер.

Ён таксама адзначыў, што ў цэлым у 2026 годзе ў межах гэтага механізму для Украіны прадугледжана 45 млрд еўра. Паводле яго слоў, на сёння прыцягнута 11,6 млрд: 3,2 млрд — на бюджэтныя патрэбы і 8,4 млрд — на абаронныя.

У Еўрапейскай камісіі дадалі, што транш у памеры 3,47 мільярда еўра прадугледжвае дадатковае фінансаванне беспілотнікаў, у тым ліку БПЛА з рэактыўным рухавіком вялікай далёкасці, ракет і знішчальнікаў Gripen.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках