Зяленскі анансаваў больш дыпстрайкаў па Расіі
- 30.07.2026, 21:58
- 1,006
Узброеныя сілы Украіны маюць намер вярнуць вайну «туды, адкуль яна прыйшла».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сілы абароны Украіны ўзмоцняць удары па тэрыторыі РФ. Пра гэта ён паведаміў у відэазвароце 30 ліпеня.
«Ёсць крокі, ёсць рашэнні, якія мы сёння ўзгаднілі і якія нам вельмі патрэбныя. Будзе больш нашых дыпстрайкаў, каб расійская вайна вярнулася туды, адкуль яна прыйшла, і каб расіяне ведалі і адчувалі, хто адзіны не хоча заканчваць гэтую вайну», – сказаў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што прычына працягнення вайны «толькі ў Маскве».
«Важна, каб свет не проста спачуваў нам, а дапамагаў рэальна справіцца з гэтым», – заявіў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама заклікаў ведамствы працаваць больш аператыўна, каб «знайсці ў партнёраў тое, што неабходна, пераканаць іх дапамагаць нам больш і каб асіметрычна адказваць расіянам на іх атакі».