У Польшчу заляцелі дзве расійскія ракеты?
3- 30.07.2026, 14:41
- 3,994
Туск раскрыў апошнюю інфармацыю аб начным інцыдэнце.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, наведаўшы месца падзення ракеты ў Люблінскім ваяводстве, распавёў падрабязнасці начнога інцыдэнту: падчас масіраванай атакі Расіі на Украіну польскую паветраную прастору парушылі адразу два аб’екты.
Паводле слоў Туска, украінскія знішчальнікі суправаджалі ракеты аж да польскай мяжы і спрабавалі збіць іх яшчэ на падлёце. «Няма падстаў меркаваць, што мэтай была Польшча, але два з гэтых аб’ектаў парушылі польскую паветраную прастору. Адзін — дакладна, бо тут маем яго сляды, а другі — паблізу польскай мяжы, але гэта быў вельмі-вельмі кароткачасовы сігнал, таму ніякіх наступстваў не было», — удакладніў прэм’ер.
Ён таксама падкрэсліў, што польскія вайскоўцы былі гатовыя збіць ракету, калі б яна пачала непасрэдна пагражаць населенаму пункту. Аднак у гэтым не ўзнікла неабходнасці — ракета ўпала раней, у безлюднай мясцовасці, яшчэ да таго, як было прынята рашэнне аб яе знішчэнні.
Раней Туск заявіў, што ў Польшчу магла заляцець расійская ракета Х-101.