«Кожныя тры хвіліны нашы беспілотнікі паражалі варожную мэту»
- 30.07.2026, 14:53
У Нацыянальнай гвардыі Украіны раскрылі цікавыя даныя.
За час вайны беспілотнікі Нацыянальнай гвардыі Украіны паразілі больш за 243 тысячы варожых мэт. Кошт знішчанага перавышае 24 мільярды долараў.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта паведаміў камандуючы Нацыянальнай гвардыяй Украіны Аляксандр Піўненка.
«У сярэднім кожныя тры хвіліны нашы беспілотнікі паражалі варожную мэту, а кожныя шэсць хвілін — знішчалі яе», — адзначыў Піўненка.
Ён таксама адзначыў працу НРК і цяжкіх мультыротарных платформаў: «Яны ўжо не проста дапаможны сродак лагістыкі. З іх дапамогай дастаўлена амаль 3,9 тысячы тон грузу на пазіцыі і эвакуявана 348 вайскоўцаў у падраздзяленні на лініі баявога сутыкнення».
«Нашы экіпажы паражаюць: кожную трэцюю артылерыйскую сістэму, кожную пятую сістэму залпавага агню, танк або баявую браняваную машыну, кожную шостую сістэму СПА або беспілотнік праціўніка».