30 лiпеня 2026, Чацвер, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійская ракета забіла шматдзетную сям'ю ў Крывым Рогу

1
Расійская ракета забіла шматдзетную сям'ю ў Крывым Рогу

Загінулі бацькі, дзеці і ўнук.

У прыгарадзе Крывага Рога, у пасёлку Радушнае, у выніку прамога траплення расійскай балістычнай ракеты ў прыватны дом шматдзетнай сям'і загінулі бацькі, іх дзеці і паўтарагадовы ўнук.

Пра гэта паведамілі кіраўнік Савета абароны Крывага Рога Аляксандр Вілкул, а таксама шэраг выданняў, у прыватнасці «Свои Кривой Рог» і тэлеканал «Первый городской» (one.kr.ua).

Сярод загінулых — трое дзяцей: 6-гадовая дзяўчынка і падлеткі 11 і 17 гадоў, удакладняюць у ОВА. Яшчэ восем чалавек атрымалі параненні, сярод іх двое дзяцей — хлопчыкі 6 і 15 гадоў. Разбор завалаў працягваецца.

Журналісты дадалі, што расійскі ўдар таксама забраў жыццё паўтарагадовага хлопчыка.

Як паведамляе «Свои Кривой Рог», гаворка пра сям'ю Арцёма і Алены Варонавых, якія выхоўвалі дзесяцерых дзяцей. Арцёму было 47 гадоў, Алене — 41. Разам з імі ў доме знаходзіліся сямёра дзяцей.

17-гадовы Марк вучыўся на чыгуначніка ў Крывым Рогу.

Таксама ў доме знаходзіліся школьнікі: Домініка (15 гадоў), Віорыка (14 гадоў), Захарый (12 гадоў), Азарый Ілай (11 гадоў), Вероніка (10 гадоў) і 6-гадовая Эмілія.

Акрамя таго, з імі быў паўтарагадовы ўнук Арцём — сын старэйшага сына сям'і, які цяпер служыць у арміі.

Старэйшая дачка Варонавых і яшчэ адзін сын цяпер знаходзяцца за мяжой. Таксама ў сям'і ёсць бабуля.

Пасля правядзення генетычных экспертыз, адзначыў кіраўнік Савета абароны Крывага Рога Аляксандр Вілкул, «могуць быць яшчэ дрэнныя навіны».

Жыхарка пасёлка Людміла распавяла «Суспільне Дніпро», што спачатку яны з мужам пачулі выбухі, а потым патэлефанавалі бацькі і паведамілі пра трапленне ў суседні з імі дом.

«Загінула ўся сям'я, а суседні дом завалены, пад заваламі апынуліся дзеці. Яны, слава Богу, жывыя. Мы паехалі дапамагаць. Там ужо было шмат людзей, яны даставалі дзяцей. А ў тым доме, дзе жыла шматдзетная сям'я — з дзевяці чалавек, калі я не памыляюся, усе загінулі, бо гэтага дома больш няма», — цытуе выданне жанчыну.

31 ліпеня ў горадзе Крывым Рогу абвешчаны дзень трауру па загінулых, паведаміў Вілкул.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках