«Нам трэба тэрмінова распрадаць тавар, пакуль ён не згарэў»
6- 30.07.2026, 14:40
- 2,216
У Расіі — новая хваля панікі праз атакі на склады Wildberries.
У сеціве з'явіўся відэазапіс, на якім расіянка заклікае жыхароў РФ тэрмінова раскупіць яе тавар з-за атак на лагістычныя склады Wildberries.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», жанчына скардзіцца, што забраць прадукцыю са складоў цяпер немагчыма, а адзіным спосабам пазбегнуць страт называе як мага хутчэйшы яе продаж.
Паводле слоў расіянкі, яна просіць кожнага жыхара РФ купіць нешта, пакуль яе тавар не згарэў падчас магчымай чарговай атакі на склады маркетплэйса.
«Купіце, калі ласка, што-небудзь, падтрымайце нас. Нам трэба тэрмінова распрадаць тавар, пакуль ён не згарэў», — скардзіцца расіянка на відэа.