ЗСУ ўдарылі па трэцім складзе Wildberries за дзень
8- 30.07.2026, 13:37
- 5,746
Дроны праляцелі амаль 1400 кіламетраў.
У расійскай Пермі пасля атакі беспілотнікаў загарэўся склад маркетплэйса Wildberries. Гэта ужо трэці лагістычны хаб кампаніі, па якім быў нанесены ўдар у чацвер, 30 ліпеня.
Аб гэтым піша расійскае выданне «Агенцтва», абапіраючыся на OSINT-аналіз на падставе кадраў, якія з’явіліся ў украінскіх Telegram-каналах Supernova+ і Exilenova+.

Паводле дадзеных Exilenova+, пажар успыхнуў на складзе Wildberries у прыгарадзе Пермі — у пасёлку Фролы.
«Перм размешчаны прыкладна ў 1,4 тысячы км ад мяжы з Украінай, што робіць гэты ўдар самай далёкай паспяховай атакай па складах Wildberries», — адзначылі ў «Агенцтве», дадаўшы, што ў цэлым на дадзены момант склады маркетплэйса былі атакаваныя ў пяці федэральных акругах РФ.