30 лiпеня 2026, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лютыя» дроны ў Удмуртыі атакавалі Wildberries

1
«Лютыя» дроны ў Удмуртыі атакавалі Wildberries

У Сеціве паказалі эфектны ўдар.

Раніцай 30 ліпеня Сілы абароны Украіны нанеслі авіяўдар па лагістычным комплексе Wildberries у Рэспубліцы Удмуртыя, якая ўваходзіць у склад Расіі.

Пра гэта паведаміў Дыялог.UA, правёўшы маніторынг сацсетак.

Сігнал «Небяспечнае неба» ў Удмуртыі ўвялі раніцай 30 ліпеня, прыкладна а 07:30. Часова выконваючая абавязкі кіраўніка Удмуртыі Вольга Абрамава заявіла, што адно з прадпрыемстваў рэгіёна падверглася атацы БПЛА. На месцы здарэння працуюць усе аператыўныя службы.

Відэа публікуе Telegram-канал Exilenova+. Абрамава не ўдакладніла, якое менавіта прадпрыемства пашкоджана. Але кампанія Wildberries ужо паведаміла, што пад атаку ўкраінскіх дронаў трапіў яе лагістычны цэнтр у Сарапуле. RWB прызнала, што на аб’екце пачаўся пажар.

У сацыяльных сетках выклалі відэа з ударам Узброеных Сіл Украіны па стратэгічным аб’екце ў Удмуртыі. Судзячы па некаторых відэа, у атацы ўдзельнічалі дроны-камікадзэ Ан-196 «Люты».

Гэта ўжо другі склад кампаніі Wildberries (яна прадае тавары для «СВА» і супрацоўнічае з расійскім ВПК), які 30 ліпеня атакавалі Сілы абароны Украіны. Да гэтага ўначы яны пашкодзілі лагістычны цэнтр у Пензенскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках