27 лiпеня 2026, панядзелак, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі выказаўся аб канфлікце Фёдарава і Сырскага

4
Зяленскі выказаўся аб канфлікце Фёдарава і Сырскага

Прэзідэнт Украіны расказаў, чаму адправіў іх у адстаўку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў адстаўку Міхаіла Фёдарава з пасады міністра абароны і яго канфлікт з былым Галоўнакамандуючым Узброеных Сіл Украіны Аляксандрам Сырскім.

У інтэрв'ю карэспандэнту Sky News ён падкрэсліў, што паважае і Фёдараваў, і Сырскага, аднак важныя ваенныя аперацыі — гэта «не справа аднаго чалавека», а сумесныя намаганні, у якіх кіраўніцтва бяруць на сябе спецслужбы, разведвальныя падраздзяленні і салдаты на месцах.

«Калі вы хочаце засяродзіцца на важных рэчах падчас гэтай вайны, вы павінны разумець, што на першым месцы — воін, салдат», — сказаў ён.

На пытанне журналіста пра тое, ці адновіць ён Фёдарава на пасадзе, Зяленскі не адказаў напроста, але заявіў, што ў яго няма часу ці магчымасцяў дазволіць рознагалоссям на працоўным месцы ўплываць на ваенную стратэгію:

«У мяне няма часу на перамовы. Паслухайце, у мяне няма часу слухаць адзін бок, потым другі, таму што абодва бакі не гатовыя сустракацца штодня — яны павінны сустракацца кожную гадзіну, пакуль наша неба не будзе абаронена. Мне не трэба высвятляць, хто мае рацыю, а хто не».

Зяленскі расказаў, што ў апошнія месяцы была вялікая праблема ў працы і дыялогу паміж начальнікам штаба арміі і Міністэрствам абароны.

«Ёсць рэчы, якімі нам даводзіцца кіраваць, і кіраваць імі можна толькі ў супрацоўніцтве міністэрства з арміяй. Нельга кіраваць толькі з аднаго боку… Мне неабходнае адзінадушша паміж гэтымі двума ведамствамі», — падкрэсліў ён.

Раней Міхаіл Фёдараў заявіў, што згодны вярнуцца толькі на пасаду міністра абароны. Ён адзначыў, што яго не цікавіць пасада або статус, а важная магчымасць рэальна ўплываць на вынік і набліжаць перамогу Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках