Судна GOLDEN LEO патанула каля Адэсы
- 27.07.2026, 7:00
- 2,704
Яго атакавалі расіяне.
Сухагруз GOLDEN LEO, які 19 ліпеня быў пашкоджаны у выніку расійскага ракетнага ўдару каля Адэсы, патануў. Пра гэта паведаміла Адміністрацыя суднаходства Украіны.
Паводле ведамства, у выніку атакі судна атрымала сур’ёзныя пашкоджанні корпуса і надбудовы, з-за чаго страціла марскую прыдатнасць і пасля апусцілася пад ваду. На момант затаплення членаў экіпажа на борце ўжо не было.
У Адміністрацыі суднаходства ўдакладнілі, што судна GOLDEN LEO (IMO 9181833) хадзіла пад сцягам Гвінеі-Бісаў і перавозіла кукурузу. Атака адбылася падчас выхаду судна з порта Чорнаморск па марскім калідоры.
«Атакуючы гандлёвыя суда, Расія груба парушае нормы міжнароднага марскога права, прынцыпы свабоды суднаходства, стварае прамую пагрозу жыццю маракоў і ставіць пад удар стабільнасць міжнародных марскіх перавозак і глабальную харчовую бяспеку», — заявілі ў ведамстве.
Паводле даных Ваенна-марскіх сіл ЗСУ, 19 ліпеня расійскія войскі нанеслі ўдар па судне трыма крылатымі ракетамі Х-59/Х-69. На момант атакі GOLDEN LEO выходзіла з зоны баявых дзеянняў з грузам збожжа. Уладальнікам судна з'яўляецца Турцыя.
Пападанне прыйшлося ў раён правага борта надбудовы, пасля чаго на борце ўзнік пажар.
Раней паведамлялася, што ў выніку атакі загінулі 10 чалавек, сярод іх — украінскі лоцман.