25 лiпеня 2026, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце заўважылі рэкордна шматдзетную сям’ю лебедзяў

1
У Брэсце заўважылі рэкордна шматдзетную сям’ю лебедзяў

Адна пара птушак выхоўвае адразу 14 птушанят.

У Беларусі заўважылі шматдзетную сям’ю лебедзяў-шыпуноў — у адным вывадку 14 лебедзянят. Мяркуюць, што ім крыху больш за месяц, піша Onliner.by.

Паводле слоў арнітолагаў, гэта своеасаблівы рэкорд для гэтага віду. Пра ўнікальны выпадак напісаў у сваіх сацсетках адукацыйны праект пра прыроду і птушак Kryly.by.

Арнітолагі сустрэлі вялікую лебядзіную кампанію падчас адной з прагулкаў уздоўж ракі Мухавец у Брэсце. І нават дасведчаных спецыялістаў уразіла колькасць лебедзянят, якіх «выхоўвала» адна пара птушак.

Onliner звязаўся з заснавальнікам праекта Kryly.by Сямёнам Левым, каб даведацца, у чым асаблівасць такога незвычайнага з’явішча.

Звычайна за адзін сезон лебедзі-шыпуны адкладаюць па 4—6 яек. Беларускія арнітолагі, якія займаюцца вывучэннем гэтага віду, сустракалі таксама і па 10 лебедзянят у адным вывадку. Аднаго разу людзі заўважылі і 16 лебедзянят — гэта было некалькі гадоў таму ў Магілёве. Але 14 птушанят у лебедзяў — гэта таксама вельмі шмат, і гэта выключны выпадак, — распавядае спецыяліст.

Таксама арнітолаг тлумачыць: такое «шматдзетнае бацькоўства» вельмі энергаёмістае для лебедзяў-шыпуноў.

— Самка больш за месяц толькі адкладала яйкі, а потым яшчэ каля паўтара месяца выседжвала. Самец жа будаваў гняздо, прыносіў ёй ежу. Каб вывесці такое вялікае патомства, патрэбна вельмі шмат пажыўных рэчываў і энергіі. Таму можна меркаваць, што самка зімой і вясной знаходзілася ў спрыяльных умовах, ёй усяго хапала, і ў яе сфарміраваўся добры тлушчавы запас.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках