24 лiпеня 2026, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаўцы скардзяцца на мізэрную кампенсацыю за знішчаныя тавары на складах Wildberries

14
Прадаўцы скардзяцца на мізэрную кампенсацыю за знішчаныя тавары на складах Wildberries

Памер «падачкі» абурыў расіян.

У Расіі маркетплэйс Wildberries пачаў выплачваць грашовую кампенсацыю прадаўцам, чые тавары былі знішчаныя ў выніку паветранага ўдару ЗСУ. Але выплату атрымала толькі невялікая колькасць сэлераў, а тыя, каму зрабілі пераказ, скардзяцца, што ён мізэрны, піша Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак.

Заснавальніца Wildberries Таццяна Кім 22 ліпеня абвясціла пра пачатак выплат кампенсацый прадаўцам, чые тавары былі знішчаныя на складзе кампаніі ў Электрасталі. Яна заявіла, што фінансавую падтрымку «цягам сутак» атрымаюць больш за 88 тысяч «самых маленькіх і найменш абароненых» прадпрымальнікаў.

Але яна не ўдакладніла, па якім прынцыпе будзе разлічвацца грашовая кампенсацыя. На момант напісання гэтай навіны толькі невялікая колькасць з больш як 88 тысяч «самых маленькіх і найменш абароненых» сэлераў атрымала выплаты за знішчаныя тавары ў Электрасталі. Тыя ж, хто атрымаў, скардзяцца, што яны невялікія.

Некаторыя прадаўцы маркетплэйса Wildberries назвалі грашовую кампенсацыю за знішчаныя і пашкоджаныя тавары «падачкай». «У нас было тавараў прыкладна на 300 тысяч, а прыйшло (кампенсацыі — прым. рэд.) каля 3 тысяч», — распавёў адзін з сэлераў. Лагістычныя комплексы Wildberries выкарыстоўваюць для забеспячэння ваенна-прамысловага комплексу Расіі падсанкцыйнымі таварамі. Напрыклад, паводле дадзеных прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, на складзе ў Электрасталі знаходзіліся камплектуючыя для дронаў і навігацыйнае абсталяванне. У сувязі з гэтым такія аб’екты з’яўляюцца законнымі мэтамі для Сіл абароны Украіны. На дадзены момант ЗСУ знішчылі 3 і сур'ёзна пашкодзілі яшчэ два з 20 найбуйнейшых лагістычных цэнтраў кампаніі Wildberries у Расіі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках