Масіраваная атака на Варонеж: пад удар трапіў чарговы хаб Wildberries
25- 23.07.2026, 7:45
- 29,692
Над горадам зарыва з-за шматлікіх выбухаў.
У ноч на 23 ліпеня расійскі Варонеж пацярпеў ад масіраванай атакі дронаў. У сеціве пішуць пра шматлікія выбухі ў горадзе і верагодныя траплянні, паведамляе «Фокус».
Расійскія маніторынгавыя каналы паведамляюць, што адной з верагодных мэт атакі мог стаць чарговы лагістычны хаб Wildberries. Пра гэта пішуць OSINT-аналітыкі.

У сеціве таксама з'явіліся кадры атакі на Варонеж, якая адбылася гэтай ноччу. На відэа чутныя выбухі, відаць яркія ўспышкі і зарыва.
Пазней СМІ ўдакладнілі, што пад атакай дронаў мог апынуцца населены пункт Новая Усмань. У адкрытых крыніцах у інтэрнэце ёсць інфармацыя пра тое, што варанежскі склад Wildberries размешчаны менавіта ў гэтым сяле.
На кадрах, якія распаўсюджваюцца ў сеціве, відаць, як пасля атакі падняўся густы дым. Аднак невядома, ці прыйшоўся ўдар па аб'екце кампаніі.

На момант публікацыі афіцыйных пацвярджэнняў аб атацы на лагістычны хаб не паступала. Мясцовыя ўлады абстрэл не каментавалі. Расійскія СМІ пішуць, што ў Варонежскай вобласці і іншых рэгіёнах, у прыватнасці ў Ліпецкай і Тульскай абласцях, таксама абвяшчалі паветраную трывогу з-за ракетнай пагрозы.
Варта нагадаць, што лагістычныя цэнтры кампаніі Wildberries не ўпершыню становяцца мэтамі атак дронаў. Так, уначы 22 ліпеня БПЛА паразілі адзін з найбуйнейшых расійскіх цэнтраў кампаніі ў Краснадары, пасля чаго на месцы разгарэўся моцны пажар.