22 лiпеня 2026, Серада, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў указ аб восеньскім прызыве

Лукашэнка падпісаў указ аб восеньскім прызыве

На тэрміновую ваенную службу і ў рэзерв прызавуць беларусаў, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў.

Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня падпісаў указ «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».

Згодна з дакументам, у верасні — лістападзе 2026 года на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве будуць прызваныя грамадзяне Беларусі мужчынскага полу, якім на момант прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку.

Таксама прызыву падлягаюць грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку ад службы.

Адначасова прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія адслужылі ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Указ павінен дазволіць дзяржаўным органам, мясцовым выканаўчым і распарадчым структурам своечасова правесці ўсе неабходныя мерапрыемствы, звязаныя з арганізацыяй прызыву грамадзян на тэрміновую службу і службу ў рэзерве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках