Украінскія лётчыкі двух МіГ-29 разграмілі штурмавыя групы і пункт кіравання БПЛА РФ на Сумскім напрамку
- 22.07.2026, 21:22
- 1,842
Відэа.
Лётчыкі Паветраных сіл Украіны нанеслі магутны авіяўдар па месцы скупчэння расійскіх штурмавых груп і па пункце кіравання беспілотнікамі на Сумскім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, вораг пры падтрымцы БПЛА спрабаваў прасунуцца з раёна Цёткіна ў напрамку Рыжэўкі, аднак байцы Сіл тэрытарыяльнай абароны своечасова выявілі перамяшчэнне ворага і навялі на мэты ўкраінскую авіяцыю.
Да выканання баявой задачы былі прыцягнутыя два экіпажы знішчальнікаў МіГ-29, якія нанеслі дакладныя ўдары кіраванымі авіябомбамі GBU-39 і AASM HAMMER.
У выніку авіяўдару было знішчана месца скупчэння штурмавых груп акупантаў і пункт кіравання варожымі БПЛА, што дазволіла сарваць падрыхтоўку праціўніка да наступальных дзеянняў.