24 лiпеня 2026, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цэны такія, нібыта з зашарпанай «аднапакаёўкі» адкрываецца выгляд на акіян»

16
«Цэны такія, нібыта з зашарпанай «аднапакаёўкі» адкрываецца выгляд на акіян»

За такую суму дзе-нідзе ў Еўропе можна зняць віллу.

Мінчукі недаўмяваюць, у чым прычына высокіх цэн на арэнду і куплю жылля ў сталіцы.

Карыстальнік Threads пад нікам zarkovskiipavel пытаецца ў сваіх падпісчыкаў, «як яны з гэтым спраўляюцца».

«Цэны на арэнду і куплю кватэр у Мінску цяпер такія, нібы да кожнай зашарпанай аднапакаёўкі ў Каменнай Горцы бонусам выдаюць выгляд на акіян і асабістага псіхатэрапеўта.

За тыя грошы, што просяць за «бабулін рамонт» з дыванамі на сценах у 15 хвілінах ад метро, дзесьці ў Еўропе можна зняць віллу. Як вы ўвогуле з гэтым спраўляецеся? Здымаеце з сябрамі ці ўжо прадалі нырку за «двухпакаёўку»?»

Некаторыя каментатары адзначылі, што прычына росту цэн на нерухомасць у тым, што ў Беларусь прыехала шмат расіян.

«У Мінску цяпер недахоп жылля, нават нягледзячы на новыя дамы, едуць людзі з рэгіёнаў па працу, едуць расіяне дзеля інтэрнэту і каб уцячы ад дронаў, — піша адзін з іх. — Іпатэка дастаткова дарагая, каб блакаваць лішак попыту, калі людзі бяруць па дзве-тры кватэры на ўсякі выпадак; асноўная маса купляе аб’ект для жыцця. З-за попыту цана расце, а «квадратаў» істотна больш не становіцца. Ну і чым даражэй каштуе кватэра — тым даражэй будзе каштаваць арэнда»."

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках