Андрэй Войніч: Турма ў Беларусі — гэта мініяцюра дзяржавы
4- 22.07.2026, 14:49
- 3,310
Сістэма кіравання, іерархія — усё адзін у адзін.
На некаторых прадпрыемствах Беларусі зарплату не павышалі ўжо дзевяць гадоў. А замест гэтага работнікаў прымушаюць наведваць прапагандысцкія лекцыі і слухаць гістарычныя міфы. Пра гэта распавёў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і былы палітвязень Андрэй Войніч.
«Сёння я хачу распавесці, чаму Рэспубліка Беларусь з’яўляецца, па сутнасці, канцлагерам, — кажа ён у відэароліку, апублікаваным у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». — Насамрэч я магу параўнаць гэта з лагерам або турмой, таму што лагер або турма ў Беларусі — гэта мініяцюра дзяржавы. Сістэма кіравання, іерархія — усё адзін у адзін.
Мне даволі шмат пішуць з розных прадпрыемстваў, школ, бальніц. І распавядаюць пра тое, што, напрыклад, супрацоўнікаў вельмі дасталі лекцыі.
Работнікаў рэгулярна збіраюць, адцягваюць ад працы і чытаюць ім лекцыі.
Цікава, што лекцыі, якія чытаюць зняволеным у беларускіх лагерах, ідэнтычныя тым лекцыям, якія распавядаюць звычайным людзям, што знаходзяцца на волі. Яны — на тэму генацыду беларускага народа з боку немцаў, увогуле Другой сусветнай вайны, дакладней яе часткі пад назвай Вялікая Айчынная вайна, фашызму, Бандэры.
Людзі пішуць, што ўжо настолькі гэта надакучыла, што проста немагчыма, на працу ісці не хочацца.
Не прыйшоў на лекцыю — пазбаўляюць прэміі. Канкрэтна на БМЗ такая сітуацыя.
Ідэолагі зарабляюць у тры-чатыры разы больш, чым звычайныя супрацоўнікі ў той жа бальніцы.
І гэтыя ідэолагі распавядаюць пра тое, як беларусы добра жывуць у краіне, дзе ёсць Лукашэнка. Пры тым, што гэтым самым беларусам зарплату ў рэальнасці не павышалі ўжо некалькі гадоў.
Вось канкрэтная лічба. Не буду называць прадпрыемства, каб чалавека не спаліць. Дзевяць гадоў не павышалі зарплату. Дзевяць гадоў. Цэны за гэты час выраслі вельмі моцна».