ХАМАС абраў новага кіраўніка палітбюро
- 21.07.2026, 3:11
- 1,494
Папярэдні быў ліквідаваны ў 2024 годзе.
Палестынскі рух «ХАМАС» абраў новым кіраўніком палітбюро Халіля аль-Хайю. Ён зменіць на гэтай пасадзе Ях'ю Сінвара, забітага ў сектары Газы ў кастрычніку 2024 года.
Аль-Хайя быў блізкім паплечнікам Сінвара і фактычным кіраўніком руху ў сектары Газы. Ён таксама ўзначальваў дэлегацыю ХАМАС на перамовах па ўрэгуляванні канфлікту з Ізраілем. Супернікам аль-Хайі на выбарах быў былы кіраўнік палітбюро Халед Машаль, які адстойваў больш незалежную ад Ірана пазіцыю. Чальцы савета шуры ў Газе прагаласавалі за аль-Хайю «амаль аднагалосна».
Нагадаем, пасада кіраўніка палітбюро ХАМАС заставалася вакантнай з кастрычніка 2024 года, калі ў выніку ізраільскага ўдару па сектары Газы быў забіты Сінвар. Пасля яго гібелі рухам кіраваў калегіяльны савет з пяці чалавек пад кіраўніцтвам Мухамеда Дарвіша, а выконваючым абавязкі кіраўніка палітбюро быў прызначаны Халед Машаль. Аль-Хайя быў членам гэтага савета, адказваў за сектар Газы і ўзначальваў дыпламатычнае крыло руху. Сінвар стаў лідарам ХАМАС пасля гібелі Ісмаіла Ханіі у Тэгеране ў ліпені 2024 года.