На станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча» закрыюць два выхады
- 20.07.2026, 16:11
На 10 дзён.
З 21 ліпеня па 1 жніўня 2026 года на станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча» ў Мінску паэтапна закрыюць два выхады. Гэта звязана з правядзеннем планавага рамонту.
Пасажыры змогуць карыстацца суседнімі выхадамі, паведамляе прэс-служба Мінскага метрапалітэна.
Абодва выхады размешчаныя на ўсходнім баку станцыі, паміж вуліцай Клары Цэткін і праспектам Дзяржынскага.