21 лiпеня 2026, aўторак, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы збіраюць інфармацыю пра тых, хто вакол Пуціна

7
Кітайцы збіраюць інфармацыю пра тых, хто вакол Пуціна
Фота: Getty Images

На Маскву ляцяць чорныя лебедзі.

Калі ў ЗША прымуць закон, над якім два гады працаваў Ліндсі Грэм, то Расія больш не зможа гандляваць нафтай, бо яе ніхто не захоча купляць, каб не падпасці пад амерыканскія санкцыі, паведаміў экс-кіраўнік МЗС Украіны Уладзімір Агрызка.

У гэты ж час з’явілася інфармацыя, што Кітай канчаткова адмовіўся ад ідэі будаваць газаправод «Сіла Сібіры — 2». Гэта значыць, што зарабіць грошы на газе таксама не атрымаецца. Пра гэта Уладзімір Агрызка распавёў на сваім YouTube-канале.

«Цікавую заяву зрабіў прэзідэнт ЗША Трамп, цікавае рашэнне прынялі ў Пекіне, у Маскву прыехала міністр замежных спраў Паўночнай Карэі спадарыня Чхве Сон Хуэй, і нарэшце Пуцін сабраў сваё так званае палітбюро, на якім дакладваў Лаўроў. Здавалася б, што агульнага паміж усімі гэтымі падзеямі? Калі да іх прыгледзецца, то нешта агульнае паміж імі ёсць», — падвёў да галоўнай думкі ўкраінскі дыпламат.

Пасля гэтага Агрызка дадаў: «Пайшлі размовы пра тое, што кітайцы актыўна агентурна працуюць у Маскве, збіраюць інфармацыю пра тых, хто вакол Пуціна, хто хоча і можа паставіць кропку ў пуцінскай гісторыі, а калі за гэта ўзяліся і на Усходзе, і на Захадзе, то «лапці» Пуціну ўсё ж такі «сплятуць». У гэтым кантэксце з’яўленне ў Маскве спадарыні з Паўночнай Карэі выглядае як апошні крык пуцінскага рэжыму, паколькі фактычна звяртацца па дапамогу ўжо няма да каго».

«Сёння крытычна шмат «чорных лебедзяў» ляціць з розных бакоў у Маскву. Мне здаецца, што нехта з іх першым доляціць, а за першым прыляцяць і астатнія, і пасля гэтага выратаваць Маскву будзе практычна немагчыма. Я думаю, што гэты рэжым дажывае свае апошнія дні, магчыма, апошнія месяцы, таму што ў яго канчаткова і беспаваротна вычарпваюцца ўнутраныя рэзервы», — выказаў надзею экс-кіраўнік МЗС Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках