Дзесяць гадоў таму ў Кіеве быў забіты беларускі журналіст Павел Шарамет
9- 20.07.2026, 9:26
- 5,702
Праўды пра яго сапраўдных забойцаў грамадскасць не ведае дагэтуль.
20 ліпеня 2016 года у Кіеве загінуў вядомы беларускі, расійскі і ўкраінскі журналіст Павел Шарамет.
Аўтамабіль, у якім Павел ехаў на працу, выбухнуў на скрыжаванні цэнтральных вуліц Кіева. Уратаваць Паўла было немагчыма — атрыманыя траўмы былі несумяшчальныя з жыццём.
Паліцыя паведаміла, што пад аўтамабіль была закладзеная выбухоўка магутнасцю да 600 грамаў у тратыловым эквіваленце, якая кіравалася дыстанцыйна.
Праўды пра яго сапраўдных забойцаў Украіна не ведае дагэтуль, у той час як скандальная справа, у якой падазраванымі сталі музыкант і ветэран Андрэй Антоненка, баявы медык Яна Дугарь і кардыяхірург Юлія Кліменка, цяпер фактычна апынулася «на паўзе».
Паўла Шарамета пахавалі 23 ліпеня 2016 года ў Мінску.