20 лiпеня 2026, панядзелак, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіркораў рвецца вывезці дзяцей з РФ

21
Кіркораў рвецца вывезці дзяцей з РФ

Z-спявак баіцца, што ў Расіі пачнуцца праблемы з бяспекай.

Z-спявак Філіп Кіркораў шукае новую замежную школу для сваіх дзяцей. Паводле слоў прыяцеля артыста, у якасці варыянтаў разглядаюцца навучальныя ўстановы ў ЗША, Швейцарыі і Казахстане. Пра гэта піша расійскі тэлеграм-канал «Світа Караля».

«Філіпу нехта з людзей зверху намякнуў, што трэба быць гатовым да вельмі няпростых падзей, калі і сховішча ў двары не ўратуе. Вось ён і вырашыў перастрахавацца, падшукаць для дзяцей месца, куды б яны маглі з'ехаць на выпадак чаго. У Амерыцы ў іх ёсць дом, але не факт, што будзе магчымасць туды дабрацца, плюс вялікая розніца ў часе. У Швейцарыі школы добрыя, але вельмі дарагія. Таму глядзіць яшчэ і ў бок Казахстана», — сказаў ён.

Нагадаем, што дзеці спявака Ала-Вікторыя і Марцін двойчы ездзілі вучыцца ў дубайскую школу-пансіён. Першы раз яны правучыліся там некалькі месяцаў і вярнуліся ў Расію.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках