19 лiпеня 2026, Нядзеля, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гомелем сярод тэрыконаў знайшлі «сакрэтны» цір Мінабароны

Пад Гомелем сярод тэрыконаў знайшлі «сакрэтны» цір Мінабароны

Увесну яго, падобна, затапляе вадой.

Выданне «Флагшток» выявіла дакладнае месцазнаходжанне новага стральбішча пад Гомелем, якое ў маі 2023 года адкрываў міністр абароны. Знайсці яго ўдалося дзякуючы абноўленым спадарожнікавым здымкам Google. Высветлілася, што аб’ект знаходзіцца сярод тэрыконаў хімзавода, а вясной яго часткова затапляе вадой.

Пра адкрыццё на ўскрайку Гомеля новай падрыхтоўча-трэніровачнай пляцоўкі з ціром улады паведамілі яшчэ 26 мая 2023 года. Было вядома, што аб’ект прызначаны для навучання і ўдасканалення навыкаў стральбы, у тым ліку для кіраўніцтва рэгіёна. На адкрыцці тады прысутнічалі міністр абароны Віктар Хрэнін і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Пры гэтым дакладнае месцазнаходжанне аб’екта дзяржСМІ не раскрывалі.

Цяпер жа, як адзначае «Флагшток», дзякуючы абнаўленню спадарожнікавых здымкаў Google удалося ўстанавіць, што цір памерам каля 375 на 70 м размешчаны ў ізаляванай зоне сярод тэрыконаў фосфагіпсу Гомельскага хімічнага завода.

Выданне звярнула ўвагу і на паказальную дэталь: будаўнікі выбралі для аб’екта падтопленыя землі. У выніку, як відаць на здымку, зробленым вясной 2026 года, частка тэрыторыі стральбішча і акопы ў гэты час года, па ўсёй верагоднасці, запаўняюцца вадой.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках