19 лiпеня 2026, Нядзеля, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык: Кітай можа вярнуць сабе Уладзівасток

6
Гісторык: Кітай можа вярнуць сабе Уладзівасток

Правал Пуціна ва Украіне паскорыць распад Расіі.

Брытанска-польскі гісторык Норман Дэйвіс лічыць, што поўнамаштабная вайна супраць Украіны стала стратэгічным правалам для кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна і можа паскорыць працэс распаду РФ. Такое меркаванне ён выказаў у эфіры праграмы On the Record на канале TVP World, як заўважыў Kyiv Post.

Паводле слоў гісторыка, спроба Крэмля аднавіць Расійскую або Савецкую імперыю ў новым фармаце пацярпела сур'ёзную няўдачу.

«Спробы Пуціна аднавіць Савецкую або, прынамсі, Расійскую імперыю ў новай форме пацярпелі буйны правал», — заявіў Дэйвіс.

Ён адзначыў, што за больш чым два дзесяцігоддзі знаходжання пры ўладзе Пуцін здолеў аднавіць толькі асобныя элементы былой савецкай сферы ўплыву, пры гэтым вайна прадэманстравала абмежаваныя магчымасці расійскай арміі.

«Гэта дэманстрацыя слабасці Расіі», — падкрэсліў гісторык, параўнаўшы сучасныя Узброеныя сілы РФ з савецкай Чырвонай арміяй часоў заканчэння Другой сусветнай вайны.

Дэйвіс таксама заявіў, што Расія усё больш залежыць ад Кітая:

«Расія цяпер з'яўляецца васалам Кітая».

На яго думку, менавіта Далёкі Усход можа стаць рэгіёнам, дзе пачнецца новы этап распаду расійскай дзяржавы. Гісторык звярнуў увагу на тое, што Кітай ужо дамінуе там у сферы гандлю і актыўна выкарыстоўвае прыродныя рэсурсы рэгіёна.

Асобна Дэйвіс дапусціў, што з цягам часу Кітай можа вярнуць сабе Уладзівасток, які ў XIX стагоддзі перайшоў ад імперыі Цын да Расійскай імперыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках