17 лiпеня 2026, Пятніца, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсак НАТА пракаментаваў адстаўку Фёдарава

2
Генсак НАТА пракаментаваў адстаўку Фёдарава
Марк Рутэ

Марк Рутэ чакае ад новага міністра абароны Украіны «пераемнасці» абароннай палітыкі.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ не чакае, што звальненне міністра абароны Міхаіла Фёдарава і прызначэнне новага кіраўніка ведамства прынясуць істотныя змены ў стратэгію Украіны ў барацьбе супраць Расіі. Пра гэта ён заявіў 16 ліпеня ў каментары агенцтву dpa.

Паводле слоў Рутэ, ад новага міністра абароны ён чакае «пераемнасці» абароннай палітыкі, бо цяпер украінскія вайскоўцы «дзейнічаюць значна лепш» на перадавой, чым напачатку года.

Генсак указаў на істотнае запаволенне прасоўвання акупантаў на фронце і згадаў контрнаступальныя дзеянні сіл абароны ў некаторых раёнах. Армія РФ штомесяц страчвае ад 25 тыс. да 35 тыс. салдат, сказаў ён і папярэдзіў расіян, якія толькі плануюць уступіць у шэрагі акупантаў, што яны могуць стаць часткай гэтых страт.

Таксама Рутэ нагадаў пра паспяховыя ўкраінскія глыбінныя ўдары на тэрыторыі РФ і паражэнне яе энергетычнай інфраструктуры і прамысловай базы, якія фінансуюць ваенную машыну Крамля.

Свае стасункі з Фёдавравым ён назваў «добрымі, працоўнымі» і пажадаў яму «ўсяго найлепшага». Ён таксама паўтарыў і выказаў перакананне, што яго пераемнік «без сумневу працягне гэты курс».

Раней у гэты ж дзень прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што даручыў выконваючаму абавязкі кіраўніка СБУ генерал-маёру Яўгену Хмары выконваць абавязкі міністра абароны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках