16 лiпеня 2026, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска аднесла ўсе свае грошы ў кусты

3
Беларуска аднесла ўсе свае грошы ў кусты

Пасля аднаго паведамлення.

Беларуска аднесла ўсе свае грошы ў кусты пасля паведамлення з аддзела кадраў. Падрабязнасці паведамляе Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

У Фрунзенскае РУУС звярнулася 75-гадовая жыхарка Мінска, якой у мэсэнджары прыйшло паведамленне нібыта з аддзела кадраў арганізацыі, дзе яна падпрацоўвае.

Жанчыне паведамілі пра нібыта ўцечку інфармацыі, і для ўрэгулявання некаторых пытанняў з ёй звяжуцца праваахоўнікі.

Пазней пенсіянерцы патэлефанаваў невядомы, прадставіўшыся супрацоўнікам Следчага камітэта. Ён папярэдзіў, што ад імя мінчанкі ажыццяўляюцца незаконныя фінансавыя аперацыі, а сама жанчына з’яўляецца падазраванай па крымінальнай справе.

Пасля гэтага махляры яшчэ некалькі разоў званілі беларусцы, выдаючы сябе за прадстаўнікоў розных сілавых структур, запалохваючы яе вобшукам і пазбаўленнем свабоды. Каб пазбегнуць названага, яны прапанавалі задэклараваць усе зберажэнні.

«Аднак замест падачы заявы ў падатковую службу ёй загадалі пакласці грошы ў чорны пакет і пакінуць у кустах», — адзначылі ў міліцыі.

Пенсіянерка зняла з рахункаў 32 000 рублёў, сабрала, што захоўвалася дома, 2000 долараў і 100 еўра, а затым адвезла па ўказаным маршруце. Толькі потым яна ўсвядоміла, што стала ахвярай махляроў. Праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках