Стала вядома, якое надвор'е будзе ў Беларусі на выхадных
- 16.07.2026, 11:57
- 1,028
Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку для жыхароў паўднёвага захаду краіны.
Белгідрамет працягнуў на пятніцу аранжавы ўзровень небяспекі надвор'я.
Днём 17 ліпеня ў паўднёва-заходніх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+31°С.
18 ліпеня чакаецца зменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, перадае метэасэрвіс pogoda.by. Толькі раніцай і ўдзень галоўным чынам на захадзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Удзень паветра прагрэецца да +23°С на паўночным усходзе і да +32°С на паўднёвым захадзе.
19 ліпеня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы. Раніцай і ўдзень прагназуюць штармавы вецер. Пры навальніцах парывы будуць дасягаць 15–20 м/с. Слупок тэрмометра падымецца да +21°С на паўночным захадзе і да +29°С на паўднёвым усходзе.