16 лiпеня 2026, Чацвер, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік камандуючага Паветранымі сіламі Украіны падаў у адстаўку

5
Намеснік камандуючага Паветранымі сіламі Украіны падаў у адстаўку
Павал Ялізараў

З-за звальнення міністра абароны Фёдарава.

Намеснік камандуючага Паветранымі сіламі Украіны Павал Ялізараў падаў у адстаўку ў сувязі са звальненнем міністра абароны Міхаіла Фёдарава.

«На жаль, на пяты год вайны я напісаў рапарт аб звальненні з ЗСУ. Лічу, што адхіленне М. Фёдарава — вялікае зло для абароназдольнасці краіны. Слава Украіне!» — напісаў ён на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

У рапарце Ялізараў называе Фёдарава ініцыятарам стратэгічных рэформаў у сферы супрацьпаветранай абароны краіны. Паводле ягоных слоў, блакаванне рэформаў «пацягне за сабой шматлікія ахвяры і разбурэнні ва Украіне ў выніку агрэсіі» Расіі.

Пра адстаўку 35-гадовага Фёдарава, які ўзначаліў Мінабароны Украіны ўсяго паўгода таму, стала вядома 15 ліпеня. Сам ён падвёў вынікі сваёй працы і падзякаваў сваёй камандзе за «эфектыўную службу 24/7». «Я працягну працаваць дзеля місіі, з якой раней прыйшоў у Міністэрства абароны, — перамагаць ворага асіметрыяй, хуткасцю інавацый і сілай арганізацыі», — адзначыў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках