Адстаўка міністра абароны Фёдарава выклікала пратэсты па ўсёй Украіне
18- 16.07.2026, 10:38
- 12,316
Выйшлі тысячы чалавек.
У Кіеве каля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Івана Франка праходзіць акцыя у падтрымку міністра абароны Украіны Міхаіла Фёдарава, адпраўленага ў адстаўку. Пратэстоўцы не згодныя з рашэннем прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт ТСН.
Паводле паведамленняў з месца падзей, на мітынг сабраліся сотні чалавек.
Мітынгоўцы трымаюць у руках кардонныя лісты з лозунгамі: «Звальненне Фёдарава выгадна толькі расіянам», «Далоў савок, вярніце Фёдарава», «Я бачу, вы ні бе ні ме ў міністрах» і іншымі.
Акцыі падтрымкі Міхаіла Фёдарава праходзяць не толькі ў сталіцы. У Львове людзі сабраліся каля помніка, пра гэта паведаміў кіраўнік офіса па інавацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэта Аляксей Малчанаўскі.

У Адэсе прайшла акцыя супраць кадравых змяненняў у Міністэрстве абароны.

Мітынгоўцы заяўляюць, што выступаюць за захаванне Фёдарава на пасадзе і заклікаюць улады перагледзець рашэнне аб яго адстаўцы.

У Харкаве таксама пачалася акцыя ў Саду Шаўчэнкі.
Як паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы, удзельнікі таксама выйшлі падтрымаць Міхаіла Фёдарава перад галасаваннем Вярхоўнай Рады адносна яго адстаўкі.

Людзі заклікаюць народных дэпутатаў не прымаць рашэнне аб звальненні міністра абароны.
Акцыя падтрымкі прайшла і ў Чаркасах.
Паводле інфармацыі Грамадскага, на Саборнай плошчы сабралася каля 30 гараджан. Перад пачаткам мітынгу ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў вайне з Расіяй.

Пасля гэтага прысутныя заявілі пра нязгоду з адстаўкай Міхаіла Фёдарава і заклікалі ўлады не змяняць кіраўніцтва Міністэрства абароны.
У Івана-Франкоўску раніцай 16 ліпеня таксама праходзіць мірная акцыя ў падтрымку Фёдарава.

Людзі сабраліся пад будынкам Івана-Франкоўскай абласной ваеннай адміністрацыі а 9:01, адразу пасля агульнанацыянальнай хвіліны маўчання.
Да ўсеўкраінскай хвалі акцый далучыўся і Тэрнопаль. Раніцай 16 ліпеня людзі сабраліся каля будынка Тэрнопальскай абласной ваеннай адміністрацыі, каб выказаць падтрымку міністру абароны Міхаілу Фёдараву.
Удзельнікі прынеслі з сабой плакаты з лозунгамі і заклікамі не звальняць Фёдарава з пасады.
У Запарожжы таксама праходзіць мітынг у падтрымку Фёдарава. Каля 60 запарожцаў выступілі з нязгодай.

Мікалаеў таксама выйшаў на акцыю пратэсту.

У Хмяльніцкім таксама набірае абароты акцыя каля «Дзіцячага свету» супраць адстаўкі Фёдарава. Па стане на 9:05 па Мінску — каля 50 чалавек.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыняў канчатковае рашэнне наконт міністра абароны Міхаіла Фёдарава. Пасля сустрэчы з ім кіраўнік дзяржавы звольніў Фёдарава з пасады кіраўніка Мінабароны. Прычынай назваў канфлікт з галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны Аляксандрам Сырскім.