16 лiпеня 2026, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

2
Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча
Мікалай Статкевіч

Кніга выйшла ў Беластоку.

Лідар беларускай апазіцыі, былы палітвязень Мікалай Статкевіч паведаміў у сваім Telegram-канале, што ў Беластоку выйшла яго кніга.

Ён прыводзіць тэкст, змешчаны на вокладцы: «Як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі? Каб даць адказ на гэтыя пытанні, я мусіў разбірацца з чалавечай псіхалогіяй. Аж да інстынктаў. Але ў літаратуры па тэме ўцямнага вызначэння чалавечых інстынктаў не знайшлося, а шмат дзе, ўвогуле, адмаўлялася іх наяўнасць у нас, акрамя некалькіх відавочных прымітыўных, што цалкам пярэчыла майму веданню чалавека. Таму, у галоўным тэксце гэтай кнігі, які і даў ёй назву, я мусіў прапанаваць сваё вызначэнне нашых інстынктаў ды іх пералік. А потым, на падставе гэтага, апісаць, як мы робім свой маральны выбар у складанай сітуацыі. Спадзяюся, што разуменне гэтага дапаможа чытачу лепей зразумець чалавечую сутнасць, сябе і ўсё, што адбылося і адбываецца з нашай краінай і намі».

Адзначым, што кніга выйшла ў выдавецтве «Камунікат».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках