«Саляркі няма»: расійскі фермер выстаўіў прэтэнзіі да Крамля
20- 16.07.2026, 14:01
- 15,482
Ураджай давядзецца збіраць сярпамі.
Апошнім часам у сацыяльных сетках з’яўляецца ўсё больш сведчанняў фермераў пра тое, што з-за немагчымасці запраўляць сельскагаспадарчую тэхніку ўраджай застаецца ў полі, піша «Дыялог».
Так, у адным з апублікаваных відэаролікаў фермер паказвае неўбранае поле з пшаніцай і наўпрост выстаўляе прэтэнзіі крэмлёўскаму рэжыму.
«Жылі-жылі сабе — хлеб вырошчвалі, дзяцей кармілі. А цяпер што? Саляркі няма, каб гэты хлеб сабраць. Хоць бяры ды з сярпамі выходзь, як у даўніну. Затое на бомбы і ракеты ў нас усё ёсць», — кажа аўтар відэа.
Тым часам Служба знешняй разведкі Украіны паведаміла, што жніўная кампанія ў Расіі істотна адстае ад леташняй. Найбольш крытычная сітуацыя склалася ў Краснадарскім і Стаўрапальскім краях, Растоўскай вобласці, а таксама ў Ліпецкай, Варонежскай, Тамбоўскай, Свярдлоўскай абласцях, Башкартастане і Якуціі.
Найбольш адчувальна паліўны крызіс б’е па невялікіх аграрных гаспадарках.