Украіна паспяхова выпрабавала ўласную балістыку
- 16.07.2026, 5:49
- 3,286
Выпрабаванне адбылося 14 ліпеня.
Украіна правяла выпрабаванне айчыннай балістычнай ракеты неназванага тыпу.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заявы экс-міністра абароны Украіны Міхаіла Фёдарава у Telegram і партала «Мілітарны».
Паводле слоў Фёдарава, распрацоўка праекта адбывалася ў зоне адказнасці Міністэрства абароны.
Экс-чыноўнік адзначыў, што выпрабаванне адбылося 14 ліпеня — у дзень адстаўкі ўрада.
Фёдараў таксама адзначыў, што падчас працы над праектам была:
кардынальна зменена тэхнічная задача,
максімальна павышана дакладнасць вырабу,
зніжаны яго кошт на 30%.
Назву ракетнага комплексу чыноўнік не ўдакладніў. У той жа час вышэйсказанае можа сведчыць, што гаворка ідзе не пра балістычныя ракеты FP-7 і FP-9 ад Fire Point, адзначылі эксперты партала «Мілітарны».