14 лiпеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адправіў у Іран «самалёт суднага дня» пасля ўзнаўлення ўдараў ЗША

2
Пуцін адправіў у Іран «самалёт суднага дня» пасля ўзнаўлення ўдараў ЗША

Дыктатар РФ баіцца страціць аднаго з апошніх саюзнікаў.

Самалёт Ту-214ПУ, які ўяўляе сабой камандны пункт для вышэйшага кіраўніцтва Расіі, у панядзелак раніцай пераляцеў з «Внукава» ў Тэгеран, вынікае з дадзеных Flightradar24, на якія звяртае ўвагу The Times of India. Борт RA-64531, як і іншыя самалёты гэтага класа, эксплуатуецца Спецыяльным лётным атрадам «Расія» і з’яўляецца адным з найбольш ахоўваных самалётаў паветранага камандавання.

Ту-214ПУ (літары ПУ азначаюць «пункт кіравання») абсталяваны вузламі рэтрансляцыі дадзеных, закрытымі сістэмамі стратэгічнай сувязі і сістэмамі, якія дазваляюць каардынаваць урадавыя і вайсковыя аперацыі ў крызісных сітуацыях. Ён разлічаны на эксплуатацыю нават у ўмовах падвышанай небяспекі, забяспечваючы бесперапыннасць кіравання, адзначае The Times of India; з гэтай прычыны яго называюць расійскім «самалётам суднага дня» — па аналогіі з бортам для прэзідэнта ЗША.

Расія і Іран не паведамлялі пра мэты і склад місіі. Але ўвечары панядзелка самалёт пераляцеў у Пекін — за некалькі гадзін да таго, як ЗША пачалі масіраваны абстрэл ваенных цэляў у Іране. Гэта аперацыя і наступныя ўдары будуць аслабляць здольнасць іранскіх войскаў атакаваць судны грамадзянскага флоту ў Армузскім праліве, заявіла Цэнтральнае камандаванне ЗША.

Іран і ЗША на мінулым тыдні ўзнавілі абмен ударамі з-за спрэчак пра тое, ці павінен Тэгеран кантраляваць суднаходства праз Армузскі праліў. Прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў, што перамір’е, папярэдняе пагадненне пра якое бакі заключылі месяц таму, скончылася. На выходных ён накіраваў у Кангрэс ліст, датаваны 10 ліпеня, пра тое, што ўзнаўляе ваенныя дзеянні супраць Ірана.

У сакавіку, падчас гарачай фазы ўзброенага супрацьстаяння дзвюх краін, Масква пачала пастаўляць Тэгерану дадзеныя пра размяшчэнне ваенных аб’ектаў ЗША і іх саюзнікаў на Блізкім Усходзе, каб той мог наносіць па іх прыцэльныя ўдары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках