14 лiпеня 2026, aўторак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус купіў машынку для стрыжкі і знайшоў у ёй валасы

Беларус купіў машынку для стрыжкі і знайшоў у ёй валасы
Ілюстрацыйнае фота

Прадавец адмовіўся вярнуць грошы.

Жыхар Буда-Кашалёўскага раёна замовіў машынку для стрыжкі валасоў на адной з гандлёвых анлайн-пляцовак. Раскрыўшы ўпакоўку, мужчына адразу пачуў пах гарэлай пластымасы, заўважыў на лязах валасы і выявіў, што кнопка ўключэння не працуе.

Як далей развівалася гісторыя, расказалі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Мужчына звярнуўся да прадаўца з прэтэнзіяй на якасць тавару, аднак атрымаў адмову. Тады пакупнік падаў пазоў у суд, спаслаўшыся на Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Машынку для стрыжкі даследавалі спецыялісты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці.

Эксперт выявіў пашкоджанні кнопкі сілкавання і прымацаваных да яе правадоў. З-за няспраўнасцяў машынка не працавала. Пры гэтым устанавіць, калі менавіта з'явіліся пашкоджанні, не ўдалося.

Суд Буда-Кашалёўскага раёна скасаваў дагавор куплі-продажу. Прадаўца абавязалі вярнуць пакупніку заплачаныя за машынку грошы і выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пакупніку.

Рашэнне суда пакуль не ўступіла ў законную сілу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках