Украіну і Малдову чакае «супераўторак»
- 14.07.2026, 9:45
- 3,040
Важны дзень для дзвюх краін.
Еўракамісар па пытаннях пашырэння Марта Кос назвала 14 ліпеня ў Бруселі «супераўторкам» у сувязі адразу з чатырма міжурадавымі канферэнцыямі з краінамі-кандыдаткамі — у тым ліку Украінай і Малдовай, якія чакаюць адкрыцця перамоўнага кластара 6.
Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта яна заявіла ў каментарах для СМІ перад пачаткам мерапрыемстваў.
Кос заявіла, што 14 ліпеня можна лічыць «супераўторкам для пашырэння», і гэта першы выпадак за больш як два дзесяцігоддзі, калі ў адзін дзень адбываюцца адразу чатыры міжурадавыя канферэнцыі з краінамі-кандыдаткамі — Украінай, Малдовай, Чарнагорыяй і Албаніяй.
«Гэта нашы „перадавікі“. Для Малдовы і Украіны мы адкрыем кластар 6 — па знешніх адносінах абедзвюх краін. Таксама гаворка ідзе пра супрацоўніцтва ў сферы абароны і супрацьдзеянне гібрыдным пагрозам. Абедзве краіны будуць уносіць свой уклад у еўрапейскую архітэктуру бяспекі», — адзначыла еўракамісар.
Яна таксама адзначыла, што Чарнагорыя закрые адразу шэраг перамоўных раздзелаў з 18-га да 33-га.
Нагадаем, 10 ліпеня паслы ЕС узгоднілі адкрыццё шостага перамоўнага кластара ў перамовах аб далучэнні Украіны — «Знешнія адносіны». Ён павінен стаць другім адкрытым перамоўным кластарам для Украіны і Малдовы пасля ключавога кластара «Асновы».