Дзёрзкая аперацыя ЗСУ: абарона расійскіх акупантаў прарваная на 25 км
2- 14.07.2026, 10:33
- 6,210
Вызвалены шэсць населеных пунктаў.
425-ы асобны штурмавы полк «Скеля» Узброеных Сіл Украіны падчас наступлення прарваў абарону расійскіх акупантаў і выбіў іх з шасці населеных пунктаў на адміністрацыйнай мяжы Дняпрапятроўскай вобласці. Пра гэта піша «Армія Інформ».
Паводле звестак «Армія Інформ», байцы «Скеля» апошнім часам вызвалілі і ачысцілі ад расійскіх акупантаў наступныя населеныя пункты: Терновое, Запорожское, Новогеоргиевка, Вороне, Сичневое і Малиевка. Ад ворага вызвалена 120 квадратных кіламетраў украінскай зямлі. Украінскія байцы прарвалі абарону расійскіх акупантаў на глыбіню да 25 кіламетраў.
Дзесяткі штурмавых груп ЗСУ з раёна Вялікаміхайлаўкі адначасова пачалі наступ адразу на некалькіх напрамках. Украінскіх байцоў пастаянна падтрымлівалі дроны і авіяцыя. Значныя страты панесла «элітная» 120-я дывізія марской пяхоты арміі РФ.
Расійскія акупанты спрабавалі ў Дняпрапятроўскай вобласці стварыць так званую «буферную зону», пра якую часта кажа дыктатар Уладзімір Пуцін. З гэтай мэтай напрыканцы 2025 года і ў пачатку 2026 года вораг распачаў наступ на стыку Запарожскай і Дняпрапятроўскай абласцей.
Першапачаткова акупантам удалося захапіць некалькі населеных пунктаў на гэтым участку фронту. Але ў лютым пачалося контрнаступленне Сіл абароны Украіны, у выніку чаго расійскіх акупантаў адкінулі назад. На пачатку лета праводзілася зачыстка населеных пунктаў на стыку Запарожскай і Дняпрапятроўскай абласцей ад ворага.