Расіяне зладзілі бойку з арматурай і бітамі з-за бензіну
17- 14.07.2026, 4:58
- 15,636
Відэа.
Паліўны крызіс у Расіі працягвае набіраць абароты, а расіяне ўсё часцей вырашаюць, каму дастанецца бензін, з дапамогай арматуры і бейсбольных біт.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, у сеціве з'явіўся відэазапіс, на якім жыхар Пензенскай вобласці зафіксаваў масавую бойку мужчын на адной з аўтазаправочных станцый рэгіёна.
У подпісе да відэа таксама адзначаецца, што ў часова акупаваным Крыме літр бензіну ўжо каштуе 279 рублёў, а сітуацыю коратка апісваюць словамі: «Бізнес спыніўся, турызм скончыўся».
Гэтыя кадры сталі чарговым сведчаннем таго, як праблемы з палівам у РФ усё часцей заканчваюцца сутычкамі і бойкамі непасрэдна на АЗС.