13 лiпеня 2026, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння — Сусветны дзень рок-музыкі

Сёння — Сусветны дзень рок-музыкі

Дата прымеркаваная да легендарнага канцэрта Live Aid, які адбыўся 13 ліпеня 1985 года.

Калісьці рок называлі музыкай бунтараў, а сёння ён гучыць у фільмах, рэкламе, на стадыёнах і ў навушніках людзей усіх узростаў. 13 ліпеня ў свеце адзначаюць Сусветны дзень рока.

Дата звязаная са знакамітым дабрачынным канцэртам Live Aid, які адбыўся 13 ліпеня 1985 года. Тады ў Лондане і Філадэльфіі выступілі дзясяткі сусветных зорак, а мільярды людзей глядзелі трансляцыю, каб падтрымаць збор сродкаў для барацьбы з галодам у Эфіопіі.

Менавіта пасля гэтага канцэрта музыкант Філ Колінз прапанаваў зрабіць 13 ліпеня Сусветным днём рока.

Дарэчы, канцэрт Live Aid дагэтуль называюць адным з найвыбітнейшых у гісторыі музыкі. На сцэне выступілі Queen, Элтан Джон, Мадонна, Дэвід Боўі, U2, Эрык Клэптан, Мік Джагер і многія іншыя легенды.

У рок-музыкі ёсць дзясяткі напрамкаў — ад класічнага року і панк-року да металу, гранжу і інды-року, а адзін з самых вядомых музычных жэстаў — «каза» — папулярызаваў вакаліст Ронні Джэймс Дзіо, хоць сам жэст існаваў задоўга да яго.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках