Германія вызвала «на дыван» расійскага пасла
4- 13.07.2026, 13:48
- 3,410
У чым прычына?
Міністэрства замежных спраў Германіі ў панядзелак вызвала пасла РФ, каб выказаць асуджэнне ў сувязі з расійскай кампаніяй кібератак супраць еўрапейскіх краін.
Пра гэта ведамства паведаміла ў сетцы X.
МЗС Германіі ў сваёй заяве паведаміла, што вызвала пасла Расіі пасля таго, як еўрапейскія краіны абвінавацілі Маскву ў кіберакампаніі супраць іх. Расійскаму дыпламату яшчэ раз выразна выклалі пазіцыю Берліна з гэтай нагоды.
У ведамстве падкрэслілі, што кібератакі супраць Германіі, ЕС і партнёраў блока, у прыватнасці Украіны, непрымальныя.