13 лiпеня 2026, панядзелак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія», за гэтую цану можна ў Нью-Ёрк злятаць»

2
«Белавія», за гэтую цану можна ў Нью-Ёрк злятаць»
Фота: Charter97.org

Кошт білета беларускай авіякампаніі змяніўся літаральна за адну хвіліну.

Карыстальніца Threads пад нікам la_bella_by_ была вымушаная купіць білет на рэйс «Белавія» з Мінска ў Кутаісі за 930 долараў.

«Як жа раздражняе кампанія «Белавія». Кошт білета змяніўся літаральна за адну хвіліну. Скінулася браніраванне, таму што на сайце не працуе СБП і трэба ўводзіць усе дадзеныя карты, а карты пры сабе няма. Каб яшчэ сервіс адрозніваўся і было нешта сучаснае. Але кампанія не развіваецца. А цэны заламваюць. Білет у Кутаісі з Мінска купілі ўчора за 930 долараў. «Белавія», за гэтую суму можна злятаць у Нью-Ёрк».

Перамясціць дату паездкі аўтарка паста не магла, бо ўжо «быў куплены тур у лагер на аўтобус для дачкі».

Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары. Большасць карыстальнікаў пагадзілася з тым, што цэны ў «Белавіі» сапраўды зашкальваюць:

— Для мяне «Белавія» — нешта на багата. Разумею, наколькі цяпер цяжка атрымаць «Шэнген». Калі жыла ў Беларусі, мне іх давалі за пару тыдняў пад паездку. Цяпер лятаю толькі з ЕС, і цэны прыемныя.

— Я цяпер стараюся лятаць толькі з ЕС, лятала на самалёце з Wi‑Fi за значна меншыя сумы.

— Сапраўды, лятаць нашай «Белавіяй» — трэба быць багацеем. Але выбару ў нас няма... Хаця ёсць — можна не ляцець.

— Манаполія.

— «Белавія» ах…ла, калі шчыра. Што за цэны?! Так, сезон, але такая вартасць — гэта перабор. Можа, тур танней купіць будзе.

— Я адпраўляю дзіця ў лагер, яна туды лятае штогод. Яна толькі вярнулася з Малайзіі, і — не паверыце — квіткі кампаніяй Etihad у Куала-Лумпур на двух абышліся ў 1450 еўра з Масквы. У Нью-Ёрк таксама планую. І ўжо ведаю, што цэны плюс-мінус такія ж, як на Грузію ў «Белавіі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках