13 лiпеня 2026, панядзелак, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бібер выступіць у фінале чэмпіянату свету па футболе разам з Мадоннай, Шакірай і BTS

Бібер выступіць у фінале чэмпіянату свету па футболе разам з Мадоннай, Шакірай і BTS

У шоу возьмуць удзел зоркі сусветнага маштабу.

FIFA афіцыйна абвясціла, што Джастын Бібер стане адным з галоўных удзельнікаў першага ў гісторыі музычнага шоу ў перапынку фіналу чэмпіянату свету па футболе. Канцэрт адбудзецца 19 ліпеня 2026 года на стадыёне ў Нью-Джэрсі і аб’яднае найбуйнейшых зорак сусветнай сцэны, пішуць на афіцыйнай старонцы FIFA (пераклад — сайт Charter97.org).

Разам з Біберам перад шматмільённай аўдыторыяй выступяць Мадонна, Шакіра і паўднёвакарэйскі гурт BTS. У праграму таксама ўвайшлі нігерыйскі выканаўца Burna Boy, дырыжор Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра Густаў Дудамэль, дзіцячы хор «PS22 Chorus» з удзелам гурта «Coldplay». Музычным куратарам шоу выступіў фронтмэн «Coldplay» Крыс Марцін.

Паводле слоў прэзідэнта FIFA Джанні Інфанціна, канцэрт прызваны аб’яднаць спорт, музыку і дабрачыннасць. Усё выступленне стане часткай кампаніі ў падтрымку FIFA Global Citizen Education Fund, мэта якой — сабраць 100 мільёнаў долараў на развіццё якаснай адукацыі і футбольных праграм для дзяцей па ўсім свеце.

На сённяшні дзень фонд ужо прыцягнуў звыш 50 мільёнаў долараў. Дадатковае фінансаванне паступае дзякуючы продажу білетаў: адзін долар з кожнага білета на матчы чэмпіянату свету накіроўваецца на рэалізацыю сацыяльных праектаў.

Сам Джастын Бібер заявіў, што для яго вялікі гонар узяць удзел у падзеі, якая дапамагае пашырыць доступ дзяцей да адукацыі. Burna Boy падкрэсліў, што ганарыцца прадстаўляць Афрыку на першым падобным шоу ў гісторыі сусветных першынстваў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках