Украінскія дроны паразілі тры паромы РФ у порце Керчы
1- 12.07.2026, 19:51
- 2,074
Судны забяспечвалі ваенную лагістыку РФ
Аператары 413-га палка Сіл беспілотных сістэм «Рэйд» нанеслі ўдары па расійскіх паромах, якія выкарыстоўваліся для забеспячэння ваеннай лагістыкі акупацыйных войскаў у часова акупаваным Крыме. Кадры паражэнняў абнародавалі украінскія абаронцы ў тэлеграм-канале палка.
Украінскія аператары беспілотнікаў паразілі тры паромы, што знаходзіліся ў акваторыі порта і паромнай пераправы ў Керчы.
Пасля 2022 года Керчанская паромная пераправа стала рэзервовым маршрутам забеспячэння акупацыйнай групоўкі пасля неаднаразовых удараў па Крымскім мосце.
У прыватнасці, праз яе на паўвостраў перавозілі транспарт з палівам і іншыя ваенныя грузы.