12 лiпеня 2026, Нядзеля, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША нанеслі ўдары па СПА і ПРА Ірана

1
ЗША нанеслі ўдары па СПА і ПРА Ірана

Аб’екты паблізу Армузскага праліва падвергліся атацы.

Узброеныя сілы ЗША нанеслі некалькі ўдараў па сістэмах супрацьракетнай і супрацьпаветранай абароны і па катэрах КВІР паблізу Армузскага праліва, паведаміў журналіст Axios Барак Равід са спасылкай на неназванага чыноўніка на сваёй старонцы ў X.

Іранскае агенцтва Mehr паведаміла пра выбухі ў раёне горада Кешм правінцыі Хормозган. У матэрыяле адзначаецца, што выбухі могуць быць звязаныя з «баевымі сутыкненнямі і перастрэлкамі ў акваторыі Пэрсідскага заліва і Армузскага праліва».

Паводле звестак агенцтва Fars, выбухі таксама чутныя ва ўсходняй частцы партовага горада Бандар-Абас.

«Прырода выбухаў пакуль не ўстаноўлена, і дадатковыя навіны будуць абвешчаныя пазней», — гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках