12 лiпеня 2026, Нядзеля, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джанкойскі раён у Крыме ўжо сёмыя суткі без святла

4
Джанкойскі раён у Крыме ўжо сёмыя суткі без святла

Пітная вада стала практычна недаступнай.

Джанкой і Джанкойскі раён ў акупаваным Крыме ужо сёмыя суткі застаюцца без электрычнасці. Для многіх жыхароў сельскай мясцовасці прывезеная пітная вада стала практычна недаступнай з-за захмарных цэн, заявіў старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў.

«Падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых стэпавых раёнах акупаванага Крыму. Мы шчыра спачуваем усім жыхарам Крыму, якія чакаюць вызвалення паўвострава ад расійскіх варвараў і вымушаныя праходзіць праз новыя выпрабаванні, выкліканыя расійскай акупацыяй», — напісаў Чубараў.

Мясцовыя жыхары скардзіліся на адсутнасць святла ў Севастопалі, навакольных вёсках, а таксама на акупаваных тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцей. Так званы губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў, што электразабеспячэнне часова абмежавана.

Ён назваў гэта «вымушанай мерай», неабходнай для ліквідацыі перагрузкі электрасетак за межамі рэгіёна, «каб не дапусціць аварыі ва ўсёй энергасістэме». У той жа час Разважаеў абверг паведамленні пра «выбух чаго-небудзь вялікага на Балаклаўскай ЦЭЦ», назваўшы іх хлуснёй.

У ноч на 9 ліпеня Сілы беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны паразілі 45 ваенных мэтаў краіны-агрэсара Расіі ў Крыме і паўднёвай частцы акупаванай тэрыторыі Украіны. У прыватнасці, была атакаваная Сакская ЦЭЦ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках