12 лiпеня 2026, Нядзеля, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі ўдарылі па Сызранскім НПЗ і танкеру ў Данска-Азоўскім канале

11
Беспілотнікі ўдарылі па Сызранскім НПЗ і танкеру ў Данска-Азоўскім канале
Фота: Вікіпедыя

На абодвух аб'ектах узніклі пажары.

У ноч на 12 ліпеня і раніцай таго ж дня беспілотнікі атакавалі шэраг аб'ектаў, падкантрольных Расіі. Пад удар трапілі Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці і танкер у Данска-Азоўскім канале. На абодвух аб'ектах узніклі пажары.

Пра гэта паведамляюць расійскія паблікі, OSINT-супольнасці і губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар, піша New Voice.

Паводле папярэдніх звестак, Сызранскі НПЗ быў атакаваны беспілотнікамі FP-1. OSINT-аналітыкі мяркуюць, што магла быць пашкоджаная ўстаноўка ЭЛОУ-АВТ-5, якая забяспечвае да 30% першаснай перапрацоўкі нафты на прадпрыемстве.

Мясцовыя жыхары апублікавалі відэа пажару на тэрыторыі завода. Афіцыйна расійскія ўлады не пацвярджалі атаку на НПЗ і не паведамлялі пра маштабы магчымых пашкоджанняў.

Сызранскі НПЗ уваходзіць у структуру кампаніі «Раснафта» і з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Самарскай вобласці. Завод перапрацоўвае ад 7 да 8,5 млн тон нафты ў год і вырабляе бензін, дызельнае і авіяцыйнае паліва, мазут, бітум і звадкаваныя вуглевадародныя газы.

Тым часам губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар паведаміў пра атаку беспілотнікаў на танкер у Данска-Азоўскім канале. Паводле яго слоў, судна было пустым, а пажар, што ўзнік пасля ўдару, удалося лакалізаваць. Інфармацыі пра пацярпелых на дадзены момант няма.

Расійскі чыноўнік таксама заявіў, што за ноч сілы ППА нібыта збілі больш за 20 беспілотнікаў над тэрыторыяй Растоўскай вобласці.

Гэта ўжо як мінімум трэцяя атака на Сызранскі НПЗ з пачатку года. Раней прадпрыемства падвяргалася ўдарам 18 красавіка і 21 мая. Пасля гэтага агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы паведамляла, што 25 мая завод прыпыніў працу з-за атрыманых пашкоджанняў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках