11 лiпеня 2026, Субота, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры гады таму памёр палітвязень Алесь Пушкін

4
Тры гады таму памёр палітвязень Алесь Пушкін
Алесь Пушкін

Не забудзем, не даруем.

Сёння — роўна тры гады з дня смерці палітвязня, вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна. 11 ліпеня 2023 года ён памёр ад прабаднай язвы ў рэанімацыі, куды яго даставілі з гродзенскай турмы. Яму своечасова не аказалі медыцынскую дапамогу.

Алеся Пушкіна арыштавалі ў 2021 годзе, калі ён вяртаўся з Украіны ў Беларусь на сваю выставу. Беларускі мастак атрымаў 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за серыю партрэтаў удзельнікаў беларускага антысавецкага супраціву.

Беларускі мастак быў вядомы сваімі перформансамі. 25 сакавіка 1989 года мастак прайшоў па праспекце Незалежнасці. На спіне і на грудзях у яго віселі плакаты з напамінам пра БНР, абвешчаную ў гэты дзень роўна 71 год таму, а каля сотні аднадумцаў Пушкіна ішлі за ім з папяровым буслам і 71 белым паветраным шарыкам у руках.

Свой самы вядомы перформанс — «Гной для прэзідэнта» — Алесь Пушкін правёў у ліпені 1999 года, на пяцігоддзе кіравання Аляксандра Лукашэнкі. У сваёй падсобнай гаспадарцы ў Бобры мастак нагрузіў гноем старую тачку, паклаў зверху плакат «Аляксандр Лукашэнка з народам», таблічку «За пяцігадовую працу», тысячу дэнамінаваных рублёў, наручнікі і Канстытуцыю з папраўкамі 1996 года, якія пашыралі паўнамоцтвы прэзідэнта. Накрыўшы тачку цэлафанам, ён накіраваўся ў цэнтр Мінска на мікрааўтобусе. Вадзіцелю мастак сказаў, што везе дэкарацыі ў тэатр Янкі Купалы, які знаходзіцца побач з адміністрацыяй Лукашэнкі.

Калі ён падкаціў тачку да галоўнага ўваходу ў адміністрацыю, з будынка выбег міліцыянт: «Што вы робіце?!». Тады перформер перакуліў тачку на брук, паклаў зверху партрэт Лукашэнкі і пракалоў яго віламі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках