11 лiпеня 2026, Субота, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ракеты грамяць расіян у Данецку

1
Украінскія ракеты грамяць расіян у Данецку

Відэафакт.

Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па расійскіх ваенных аб’ектах на ўскраінах часова акупаванага Данецка з выкарыстаннем айчынных ракет Fire Point. Пра гэта 7 ліпеня паведаміў у Facebook 7-ы корпус хуткага рэагавання Дэсантна-штурмавых войскаў ЗСУ.

Паводле інфармацыі корпуса, аперацыю правялі вайскоўцы 237-га асобнага батальёна беспілотных сістэм, якія атакавалі адзін з ключавых лагістычных вузлоў расійскіх войскаў на акупаванай частцы Данецкай вобласці.

Як сцвярджаюць у ЗСУ, у выніку ўдару былі знішчаны цэх па зборцы і падрыхтоўцы да выкарыстання FPV-дронаў і цяжкіх беспілотнікаў, а таксама склады з наземнымі робатызаванымі комплексамі. Акрамя таго, ракеты паразілі месца дыслакацыі асабовага складу расійскай арміі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках