Узброеныя сілы Украіны за ноч паразілі 28 расійскіх суднаў
4- 11.07.2026, 11:56
- 4,460
Чорная ноч для расійскіх танкераў.
Сілы абароны Украіны ў ноч на суботу, 11 ліпеня, паразілі 21 расійскі танкер, а таксама буксіры, сухагрузы і іншыя плаўсродкі краіны-агрэсара ў Азоўскім моры, паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны.
Усе паражаныя танкеры выкарыстоўваліся расіянамі для транспартавання нафты і нафтапрадуктаў у абыход міжнародных санкцый, адзначае Генштаб.
Таксама Сілы абароны паразілі чатыры буксіры, два сухагрузы і земснарад, якія выкарыстоўваюцца РФ для забеспячэння ваеннай лагістыкі, перавозкі грузаў і падтрымання дзейнасці партавай інфраструктуры.
Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны Роберт («Мадзяр») Броўдзі паведаміў, што за ноч дроны паразілі агулам 28 расійскіх суднаў.
Раней губернатар расійскай Растоўскай вобласці Юрый Слюсар заяўляў, што БПЛА атакавалі чатыры судны РФ у Таганрогскім заліве.