11 лiпеня 2026, Субота, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргыстан нацэліўся на беларускі бензін

4
Кыргыстан нацэліўся на беларускі бензін

Бішкеку патрэбна 60–70 тысяч тон.

Кыргыстан плануе наладзіць штомесячныя пастаўкі паліва з Беларусі ў аб'ёме 60–70 тысяч тон. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Кыргыстана Алтынбек Рысбеков.

Неабходнасць пошуку новых крыніц паставак узнікла на фоне дэфіцыту паліва ў Расіі, які звязваюць з ударамі па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах і ўведзенымі расійскімі ўладамі абмежаваннямі на экспарт бензіну і дызельнага паліва.

Паводле слоў Рысбекова, аб'ёмы паставак з беларускага боку ўжо ўзгодненыя. Цяпер спецыялісты дзвюх краін займаюцца прапрацоўкай схем дастаўкі і пытанняў транзіту праз тэрыторыю Расіі, паведамляе кыргызскае выданне Tazabek.

«Наш віцэ-прэм'ер асабіста з'ездзіў і правёў перамовы. Цяпер мы на сваім узроўні распрацоўваем механізмы і шляхі лагістыкі — як менавіта даставіць гэта паліва з Беларусі ў Кыргыстан. Перамовы з Беларуссю праведзеныя, аб'ёмы ўзгодненыя», — адзначыў міністр.

Ён удакладніў, што штомесячная патрэба Кыргыстана ў паліве складае прыкладна 60–70 тысяч тон. Менавіта на такі аб'ём паставак цяпер арыентуюцца бакі ў ходзе далейшых перамоваў.

Адзначым, у Беларусі неспадзявана пачалі казаць пра тое, што ў краіне няма праблем з бензінам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках